Вінніца, Чарнігаў і Палтава. Пратэстоўцы актывізуюцца на ўсходзе і ў цэнтры Украіны


Шмат у якіх украінскіх гарадах людзі захапілі будынкі абласных адміністрацыяў. Бунт дакаціўся да Палтавы.

«Пачаўся штурм Абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Людзі паляць апоны ля будынку, просяць падвозіць гарачыя напоі, ежу, дровы», – напісаў у сваім «Фэйсбуку» грамадскі актывіст з Палтавы Віталь Уманец.

Людзі заяўляюць, што нягледзячы на мароз будуць стаяць «да апошняга» з тым, каб кіраўнік абласной рады Аляксандр Удавічэнка выканаў іх патрабаванні – сышоў у адстаўку і выйшаў з Партыі рэгіёнаў. Раней Удавічэнка заявіў, што не плануе выконваць гэтыя патрабаванні.

Парадак на мітынгу забяспечваюць каля 400 праваахоўнікаў.

Адстаўкі кіраўніка вобласці патрабуюць таксама ў Чарнігаве і Вінніцы, дзе людзі штурмам узялі будынкі адміністрацыяў.

Захопы будынкаў абласных радаў і мітынгі ля іх адбываюцца шмат у якіх іншых гарадах Украіны.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары