Віталь Портнікаў: У смерці пратэстоўцаў у Кіеве няма выпадковасці


Галоўнае пытанне цяпер – хто даў загад страляць па актывістах у Кіеве, мяркуе ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў, які мусіў уцякаць з радзімы, бо атрымаў інфармацыю, што яго плануюць забіць.



Фрагмент праграмы «ПраСвет», якая выходзіць штопятніцу а 20:30. Праграму можна паглядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце або ў закладцы «Нашыя праграмы».

{movie}Віталь Портнікаў: У смерці пратэстоўцаў у Кіеве няма выпадковасці |right|14457{/movie}

Калі ж ва Украіне будзе адбывацца палітычнае рэгуляванне, непазбежным стане расследаванне разгону Майдану і забойства пратэстоўцаў, лічыць журналіст.

Паводле спадара Портнікава, улады Украіны не разважаюць лагічна, бо мяркуюць, што толькі сіла можа развязаць праблемы. «Калі будуць ахвяры, людзі спужаюцца – там [ва ўладзе – belsat.eu] так думаюць. З іншага боку ёсць нямала розных сілаў, якія схільныя да дэстабілізацыі. Гэта нашыя расейскія госці, хоць я і не кажу, што менавіта яны стралялі», – адзначыў публіцыст.

Паводле госця «Белсату», цяпер на Украіну вельмі значна ўплывае Расея. «Уплыў нават не Крамля, а той велізарнай колькасці людзей, якія з’ехаліся ў Кіеў: агентаў расейскіх спецслужбаў, паліттэхнолагаў і гэтак далей. Усе гэтыя людзі рэальна сёння вызначаюць кірункі рэакцыі Віктара Януковіча і ягонага найбліжэйшага акружэння».

Прэзідэнт Украіны, на думку спадара Портнікава, працягвае імітаваць палітычны працэс, не ўсведамляючы, што ў гэты момант патрэбныя рэальныя дзеянні, якіх чакаюць людзі на Майдане. Улада кожны дзень стварае спрыяльныя ўмовы для рэвалюцыйнага працэсу, адзначыў журналіст. «Некалі казалі: Майдан стаіць, не можа нічога змяніць, танцы і скокі, няма ніякай рэакцыі ўлады… Я ж сказаў: «Януковіч усё зробіць за вас. Будзьце у ім упэўненыя. Вера ў Януковіча – гэта вера ва ўкраінскую будучыню. Ён будзе заўсёды рабіць супрацьлеглае таму, што мае зрабіць чалавек, які імкнецца развязаць праблему».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў