Кіеў: Нацыянальная гвардыя заклікае ўладальнікаў зброі далучыцца да барацьбы (+ інтэрв'ю)


«Кіраўнік Нацыянальнай гвардыі Аляксандр Данілюк кінуў кліч да ўсіх уладальнікаў агняпальнай зброі ва Ўкраіне, каб яны далучаліся да Нацыянальнай гвардыі. Тады яны змогуць як самастойны суб’ект, без палітыкаў, весці перамовы беспасярэдне з сілавікамі, а не з Януковічам. У Нацыянальнай гвардыі яго не лічаць дзейным прэзідэнтам», – паведаміў карэспандэнт «Белсату» Аляксандр Баразенка ў эфіры «Студыі «Белсат».

{movie}Кіеў: Нацыянальная гвардыя заклікае ўладальнікаў зброі далучыцца да барацьбы|right|14445{/movie}

«Крызіс даверу да лідараў апазіцыі нарастае, сёння на вуліцы Грушэўскага не раз гучала, што апазіцыі больш не вераць, сярод іншага, шмат узгадвалі заявы Арсенія Яцэнюка, які казаў, што калі Януковіч не пойдзе на саступкі, то ён, Яцэнюк, будзе ў першым шэрагу і гатовы атрымаць кулю ў лоб. Але не пайшоў», – дадаў Аляксандр Баразенка.

Штаб утворанай пратэстоўцам Нацыянальнай гвардыі месціцца ў захопленым будынку Міністэрства аграрнай палітыкі.

{movie}Кіраўнік Нацыянальнай Гвардыі – навошта патрэбная мабілізацыя|right|14446{/movie}

“Пасля таго, як працаўнікі міністэрства забяруць свае рэчы, мы вызначым, якія паверхі і для чаго нам патрэбныя. Мы іх зоймем, адпаведна, тут будзе размешчаны штаб нацыянальнай гвардыі. Якая, відавочна, на сённяшні дзень мусіць выступаць у якасці адзінага адэкватнага перагаворніка, але не з Януковічам, які абсалютна неадэкватны, толькі з сілавікамі, наконт арганізацыі сумленных і справядлівых выбараў прэзідэнта і парламенту. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы – не дзяржаўныя закалотнікі, дзяржаўны закалотнік і неадэкват – сам Віктар Януковіч, які вырашыў, што кожны дзень яго перабывання ва ўладзе варты дзясяткаў, а, можа, і сотняў жыццяў”, – заявіў у інтэрв’ю “Белсату” каардынатар Нацыянальнай Гвардыі.

Ён дадаў, што гаворка вядзецца пра мабілізацыю ўладальнікаў агняпальнай зброі. “У нас ёсць частка гэтак званых праваахоўнікаў, якія выконваюць рэжымнаахоўную функцыю і стаяць на абароне дыктатуры, і ёсць вялізарная колькасць вайскоўцаў, афіцэраў СБУ, якія лічаць, што ў сітуацыі фактычна расейскай інтэрвенцыі можна займаць нейтралітэт”, – зазначыў Аляксандр Данілюк.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў