Для сям’і Жызнеўскіх грошы збіраюць у чатырох краінах


Жыхары Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы збіраюць сродкі на дапамогу маці загінулага на Майдане беларуса. Журналісты Святлана Курс і Дзмітры Гурневіч зарганізавалі такой збор у Варшаве. «Дапамагае шмат людзей, і сярод іх шмат тых, хто зусім незаангажаваны ў палітыку», –распавядае Святлана Курс, госця «Студыі «Белсат».

{movie}Як дапамагчы сям’і Жызнеўскіх? |right|14444{/movie}

«Часам людзі даюць вельмі вялікія грошы, як на эмігранта. Вядома, што эмігрантам цяжэй – яны маюць нясплочаныя крэдыты, жывуць на здымных кватэрах. Я вельмі здзіўленая такім актыўным і гарачым водгукам», – гаворыць журналістка.

Ва Украіне грошы збірае Уладзімір Заботлін, у Менску – Дар’я Каткоўская, у Гомлі – Андрэй Стрыжак. Грошы таксама можа перадаць праз офіс Парты БНФ.

«Розгалас настолькі моцны, што мне тэлефанавалі нават з Мексікі. Чалавек пытаўся, якім чынам можна перадаць грошы», – гаворыць Андрэй Стрыжак.

22 студзеня 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі стаў ахвяраю сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца.

Як дапамагчы сям’і Жызнеўскіх? Глядзіце «Студыю «Белсат»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў