У Менску ёсць карціны Пікаса, але іх нікому не паказваюць. Чаму беларускія музеі – нецікавыя?


https://youtu.be/7PHnNnj255g

Дзяржаўны мастацкі музей адсвяткаваў чарговы юбілей. Карціць павіншаваць, пажадаць поспехаў, а потым – спыніцца і ціха запытацца ў самога сябе: і навошта мне тыя музеі? Уцямнага адказу адразу і не знойдзеш. Колькі музеяў патрэбна «для шчасця»? Адказы на гэтыя пытанні аўтар «Размовы Жбанкова» шукае разам з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.

{movie}Сяргей Харэўскі ў “Размове Жбанкова”|right|14437{/movie}

Калісьці людзі прыходзілі ў музей за ведамі, за натхненнем, за тым, каб далучыцца да найлепшых узораў мастацтва. Калісьці музеі былі сапраўднымі «бастыёнамі культуры». Ці сёння сітуацыя змянілася? «Змяніўся свет: раней мы не мелі ні інтэрнэту, ні тэлебачання, – гаворыць Сяргей Харэўскі. – Музеі рызыкуюць стаць гэткімі сейфамі, дзе захоўваецца «залаты запас», сховішчам артэфактаў». Ува ўсім свеце музеі спрабуюць выйсці з такой сітуацыі: становіцца больш інтэрактыву, мультымедыя-элементаў.

Паводле госця праграмы, ніхто не дбаў пра тое, каб у беларускіх музеях было па-сапраўднаму цікава нават тым, хто не вельмі абазнаны у гісторыі. «Сёння нашая сітуацыя выглядае вельмі жаласліва ў параўнанні з суседнімі краінамі, – дадаў Сяргей Харэўскі. – Большасць нашых музеяў не працуе ў выходныя дні. Гэта нонсэнс!»

Мастацтвазнаўца мяркуе, што сёння адзіны канкурэнтаздольны музей у Беларусі – Нацыянальны мастацкі музей. «Але і цяпер там паказваюць толькі 15–20 % ад запаснікаў. Адпаведна, пройдуць пакаленні, якія так і не пабачаць, што ёсць у нашых запасніках. А там, дарэчы, ёсць і Пікаса і Лежэ і шмат якія іншыя творы, вартыя шырокага агляду. Сітуацыя тупіковая», – гаворыць госць праграмы. На ягоную думку, музеям бракуе грошай і фінансавай незалежнасці. Але калі гэтую праблему вырашаць, ці стануць беларускія музеі папулярнымі ды цікавымі? Глядзіце гутарку ў праграме «Размова Жбанкова».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары