Акцыі пратэсту ў рэгіёнах Украіны (відэа, аднаўляецца)


Штурм аблрады ў Чарнаўцах і Івана-Франкоўску. Пратэстуюць у Сумах. Львоўская і Ровенская абласныя адміністрацыі застаюцца пад кантролем пратэстоўцаў. Вакол адміністрацыйных будынкаў стаяць барыкады са снегу і апонаў. У Тэрнопалі, Жытоміры і Чэркасах улады вярнулі кантроль над адміністрацыйнымі будынкамі. Пракуратура распачаные крымінальныя справы па фактах захопу адмінбудынкаў. Актыўным удзельнікам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.


У Днепрапетроўску каля тысячы пратэстоўцаў узялі аблраду ў аблогу, перадае censor.net.ua.
У Жытоміры на пазачарговай сесіі дэпутаты гарадской рады прыступілі да разгляду патрабаванняў мітынгоўцаў, сярод якіх – стварэнне Народнай рады.
Пасля абеда стала вядома, што ва Ужгарадзе каля тысячы актывістаў пікетуюць Закарпацкую аблдзяржадміністрацыю. Мітынгоўцы агучылі свой ​​ультыматум: яны прапанавалі адкрыць дзверы абладміністрацыі і для таго, каб у вялікай зале стварыць Народную Раду.
У Хмяльніцкім штурмуюць аблсавет – патрабуюць ад дэпутатаў выйсці з Партыі рэгіёнаў.
У Чарнігаве адбыўся мітынг і пікетаванне аблрады, абласной пракуратуры і ўпраўлення мясцовай міліцыі. Да пратэстуючых ніхто не выйшаў. Адна з жанчынаў сярод мітынгоўцаў распранулася да бялізны на знак пратэсту супраць катавання затрыманых у Кіеве.


{movie}Штрм аблрады Ў Івана-Франкоўску|left|14439{/movie}


У Івана-Франкоўску пратэстоўцы занялі памяшканне аблдзяржадміністрацыі на вуліцы Грушэўскага.
Пра гэта, як паведамляе Укрінформ са спасылкай на грамадскіх актывістаў.
Каля паўтары тысячы мітынгоўцаў захапілі будынак, выбіўшы дзверы. Міліцыя прымяняе дымавыя шашкі і газ. Губернатар уцёк з будынку.

{movie}Спроба штурму аблрады ў Чарнаўцах|right|14433{/movie}
У Чарнаўцах каля 500 пратэстоўцаў штурмавалі будынак аблрады. Ідзе супрацьстаянне з міліцыянтамі.
Сумы. Пакуль Cумская аблрада спрабавала ўхваліць заяву ў падтрымку Януковіча, пад будынкам пачаліся сутычкі і мітынгоўцы здолелі прарвацца за паседжанне рады. Разгляд заявы ў падтрымку цэнтральных уладаў даклалі на заўтра.
Луцк. Некалькі сотняў актывістаў луцкага Еўрамайдану прыйшлі на мітынг да памяшкання Валынскай абласной рады. Губернатара Барыса Клімчука змусілі падаць у адстаўку.
Улады Херсонскай і Кіраваградскай вобласці і Крыма падтрымліваюць Януковіча ды прапаноўваюць увесці надзвычайнае становішча і адабраць фінансаванне рэгіёнам, дзе ўладу захапілі пратэстоўцы.
Херсон. «23 студзеня каля 17-й гадзіны, перад пачаткам блакавання адмінбудынку Тэрнопальскай абласной рады, адзін з грамадзянаў прыехаў на інвалідным вазку і драўлянаю палкай, якую прывёз з сабою, разбіў шкло ўваходных дзвярэй», – паведамляюць на інтэрнэт-старонцы Тэрнопальскага МУС.
Справа грамадзяніна на вазку цяпер на дасудовым расследаванні, як і справа па факце захопу будынку абласной рады. Мясцовая міліцыя паведамляе, што некалькі соцень людзей увечары чацвярга намагаліся захапіць абласную раду – выламалі дзверы ды прарваліся ў фае. Супакойваць людзей прыйшоў кіраўнік мясцовай міліцыі, заклікаў да талерантнасці ды спакою і пераконваў, што не міліцыя забіла пратэстоўцаў у Кіеве.
З ужываннем сілы адбілі будынак абласной рады ў абураных маладзёнаў у Чэркасах. Мясцовая міліцыя паведамляе, што ўдзельнікі захопу паводзіліся агрэсіўна, ламалі мэблю, біліся з міліцыянтамі. Да поўначы будынак быў вызвалены, затрымалі 58 чалавек.
{movie}Штурм аблрады у Чаркасах|right|14431{/movie}
Пазней мясцовае інтэрнэт-выданне «Прэс-цэнтр» паведаміла, што затрыманыя каля абласной адміністрацыі ўтрымліваюцца ў КПЗ і скардзяцца на жорсткае абыходжанне. Паводле аднаго з іх, пры затрыманні іх збівалі дручкамі ды нагамі па галаве.
У Львове каля дзвюх тысячаў чалавек прыйшлі пад сцены Львоўскай абласной адміністрацыі на акцыю ў межах агульнаўкраінскага страйку і захапілі будынак. Пад ціскам пратэстоўцаў старшыня Львоўскай абласной рады Алег Сала напісаў заяву на звальненне. Аднак пазней ён прасіў лічыць ягоную заяву аб адстаўцы несапраўднай. У Львове таксама распачалі крымінальную справу па факце захопу адміністрацыйнага будынку.
Сёння зранку актывісты працягваюць блакаваць будынак Львоўскай абласной адміністрацыі ды базы спецпадраздзялення міліцыі «Беркут» і ўнутраных войскаў.
У Роўна пратэстоўцы трымаюць пад кантролем будынак абласной рады, узвялі барыкады і плануюць абраць новыя ўлады – мясцовую Народную раду. Раней на патрабаванні грамады ўсе намеснікі губернатара склалі свае паўнамоцтвы. Пратэстоўцы сустрэлі рашэнне воклічамі «Малайцы!» Губернатар на гэты момант застаецца за межамі Украіны. Па факту захопу адмінбудынку завялі крымінальную справу.

{movie}Адміністрацыя міліцыі ў Роўна падала ў адстаўку|right|14432{/movie}

СП, belsat.eu

Стужка навінаў