Рычард Дурбін распаўсюдзіў заяву па Беларусі


Амерыканскі сенатар Рычард Дурбін у чарговы раз выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі. І канстатаваў, што Расія спрабуе сілай зацягнуць Украіну далучыцца да гандлёвага блоку Расіі, Беларусі і Казахстана.
Рычард Дурбін распаўсюдзіў сваю заяву, агучаную ў Кангрэсе 16 студзеня, наконт сітуацыі ў нашай краіне.
Сенатар у прыватнасьці распавёў, што “3 гады таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія былі адзначаныя — замест канчатковага далучэння да рэшты дэмакратычнай Еўропы — жорсткай расправай са свабодай выказваньня меркаваньняў і асноўнымі дэмакратычнымі прынцыпамі”.
“Быў пробліск надзеі, што з’явіцца, нарэшце, магчымасьць для беларускага народа свабодна выбіраць ўласнага прэзідэнта ў сумленных і адкрытых выбарах, і беларускі народ больш ня будзе цярпець пад уладай „апошняга дыктатара Еўропы“, жорсткага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. На жаль, гэтыя надзеі хутка развеяліся, калі Лукашэнка проста зацвердзіў сабе новы прэзідэнцкі тэрмін у часе выбараў, апісаных міжнароднымі назіральнікамі як сфальшаваныя”.
У ноч выбараў 19 снежня 2010 года сотні беларускіх грамадзян былі збітыя і арыштаваныя, адзначыў кангрэсмэнам сэнатар Дурбін.
Радыё “Свабода” нагадвае, што цягам апошніх трох гадоў Дурбін шмат разоў выказваўся ў Сенаце наконт падзей у Беларусі.
“Дазвольце мне дадаць, з вялікай іроніяй і смуткам, што Расія ў цяперашні час спрабуе сілай зацягнуць нашых сяброў ва Ўкраіне далучыцца да гандлёвага блоку Расіі, Беларусі і Казахстана замест падпісання пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам”,— заявіў сенатар.
Дурбін падрабязна апісвае падзеі, зьвязаныя з крымінальным пераследам былых кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі Мікалая Статкевіча, Андрэя Саньнікава, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, іншых актывістаў апазіцыі ў Беларусі.
“Але настойлівасць груп грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцаў у Беларусі, якую мы бачым, глыбока натхняе. Нягледзячы на запалохвання і пагрозы, гэтыя актывісты працягваюць змагацца за свае правы і свабоды. Я магу толькі спадзявацца, што іх намаганні ўвянчаюцца поспехам у 2015 годзе, калі ў Беларусі плануецца правесці наступныя прэзідэнцкія выбары. Да таго часу я не стамлюся браць слова ў Сенаце, каб заклікаць Лукашэнку вызваліць палітычных зняволеных і выказваць салідарнасьць з народам Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі і справядлівасці”,— заявіў сэнатар Дурбін.
ЮВ, belsat.eu
Стужка навінаў