Перамовы ў Кіеве: Майдан працягне барацьбу.


Канкрэтныя дзеяннні, а не пустыя перамовы – гэта вынік галасавання на Майдане пасля перамоваў уладаў з апазіцыяй. Улады абяцаюць цягам трох дзён адпусціць 40 затрыманых маніфестантаў і забараніць «Беркуту» выкарыстоўваць агнявую зброю. Ад дэманстрантаў патрабавалі пакінуць вуліцу Грушэўскага, аднак грамадскасць настаяла на працягу барацьбы, а гэтую вуліцу абвесцілі тэрыторыяй Майдану. Былы міністр унутраных справаў Украіны Луцэнка дамовіўся з пратэстоўцамі пра мірны пратэст на барыкадах.

Усе свае абавязкі – як боку ў перамовах – улады прызналі выключна ў вуснай форме, не падпісаўшы ніякіх дакументаў. Чакаецца, што цягам найбліжэйшых трох дзён адбудуцца наступныя раўнды перамоваў.
З заявы міністра юстыцыі, які браў удзел у перамовах з боку ўладаў, вынікае, што апазіцыянеры адмовіліся асуджаць «экстрэмісцкія дзеянні» маніфестантаў.
Перамовы прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з лідарамі апазіцыі доўжыліся цягам 4 гадзінаў пасля рэзкага абвастрэння сітуацыі – на гэты момант дакладна вядома пра тры смяротныя ахвяры за час пратэстаў. Маніфестанты кідаюць у міліцыянтаў кактэйлі Молатава і камяні, тыя адказваюць свялто-шумавымі гранатамі, збіваюць людзей дручкамі ды расстрэльваюць з траўматычнай зброі. Ёсць паведамленні пра выкарыстанне супраць дэманстрантаў агнявой зброі.
МЛ, belsat.eu
Стужка навінаў