У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Майданам


Падчас акцыі салідарнасці з пратэстоўцамі Майдану міліцыя затрымала дванаццаць асобаў.

Гэта сябры рухаў «Разам» і «Альтэрнатыва», перадае радыё «Свабода». Вядомыя імёны некаторых з затрыманых: гэта Міхаіл Мікуліч, Ілля Дабратвор, Дзмітрый Сільчанка, Ірына Вяткіна, Алесь Гнеўка, Алег Ціроль. Арыштаваных на акцыі салідарнасці павезлі ў Цэнтральнае РУУС Менску.

МЛ, паводле радыё «Свабода»

Стужка навінаў