Выйшаў „Праклён” - першы „дарослы” раман Валерыя Гапеева


Ранейшая творчасць Валера Гапеева кіравалася выключна да дзяцей і падлеткаў. “Праклён” – першая спроба звароту да дарослай аўдыторыі.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|14420{/movie}

ВАЛЕР ГАПЕЕЎ, ПІСЬМЕННІК:
“Раман пра Беларусь, пра сакральнасць Беларусі, пра знішчэнне гэтай сакральнасці. Пра тое галоўнае, чаго няма ў беларусаў. У беларусаў няма веры, нам няма ў што верыць. У Бога мы даўно не верым, сваіх багоў паганскіх мы забыліся, у чалавека мы ты больш не верым, бо ідэалу няма”.

У выдавецтве “Галіяфы”, дзе надрукавалі раман, прадказваюць, што на кніжных паліцах ён не залежыцца – маўляў, гэта тое, што цяпер трэба масаваму чытачу.

ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ, ДЫРЭКТАР ВЫДАВЕЦТВА «ГАЛІЯФЫ»:
“Цудоўны сюжэт – дасканалы, шматслойны, але незаблытаны”.

За чырвона-чорнай вокладкай чытачоў чакаюць 500 старонак містычнага напружання і міфаў, што ўвасабляюцца ў рэальнасць.

Іншыя тэмы: фільм “Авель” будзе здымаць украінскі каскадзёр Віталь Васількоў. У беларускіх кінатэатрах не пакажуць стужкі “Воўк з Ўол-стрыт”. У Горадні выйшаў другі нумар альманаху “Новы замак”.

Марына Вашкевіч

Стужка навінаў