Сяброўка забітага беларуса: я гатовая памерці на Майдане за свабоду


«Мы прагнем свабоды, мы хочам жыць без Януковіча», – гаворыць Яўгенія Дзюбаненка, сяброўка забітага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

{movie}Сяброўка забітага беларуса: я гатовая памерці на Майдане за свабоду|right|14419{/movie}

22 студзеня 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі стаў ахвяраю сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца.

«Я гатовая памерці на Майдане за свабоду, але каб гэта штосьці дало. Мне няма чаго губляць, у мяне няма мужа і няма дзяцей. Далей жыць у такой краіне я не хачу», – сказала Яўгенія Дзюбаненка ў эфіры «Гарачага каментара» на «Белсаце».

Дзяўчына называе Майдан сваёй другою сям’ёю. «Мне балюча глядзець на сваіх сяброў ці знаёмых, якія не падтрымліваюць Майдану. У іх гаворыць страх, таму яны шукаюць апраўданняў», – гаворыць Яўгенія.

Вячаслаў Сіўчык, што рэпрэзентуе Беларускі цэнтр ува Украіне, выказаў спачуванні ўсім родным і блізкім загінулага беларуса. «Я пазнаёміўся з Міхаілам у 2011 годзе, – гаворыць Вячаслаў Сіўчык. – Гэта быў добры, светлы чалавек. Як я зразумеў, ён досыць скептычна ставіўся да таго, што адбываецца ў Беларусі, не вельмі верыў, што ў нашай краіне бліжэйшым часам магчымыя перамены. Але абсалютна шчыра дзейнічаў ва Украіне».

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў