Маці забітага на Майдане беларуса: чалавечы боль успрымаў як свой


«У мяне Міша рос без праблемаў. Я ўсім сваім сяброўкам казала: «Дзяўчаты, дай Бог, каб у вас былі такія дзеткі, як у мяне». Як суседка ідзе з цяжкімі торбамі, Міша бяжыць, каб ёй дапамагчы», – гаворыць маці Міхаіла Жызнеўскага.

{movie}Маці забітага на Майдане беларуса: чалавечы боль успрымаў як свой |right|14415{/movie}

22 студзеня 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі стаў ахвяраю сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца.

Хлопец быў ахоўнікам на Майдане. «Я яго добра разумею. Ён чалавечы боль успрымаў як свой і прапускаў праз уласнае сэрца. Усё хацеў, каб на Зямлі быў мір і спакой», – гаворыць Ніна Жызнеўская.

Жанчына гаворыць, што ва Украіне Міхаіл працаваў і служыў у царкве. Пасля войска хацеў пайсці ў духоўную семінарыю.

«Чаму Міша там апынуўся? Каб людзі жылі ды не лічылі гэтых жабрацкіх грошай. Ён загінуў за людзей. Ён хацеў дабра… а не атрымалася, сам загінуў», – тлумачыць спадарыня Ніна.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў