Сяргей Антусевіч: для апазіцыі мясцовыя выбары важнейшыя нават за прэзідэнцкія


Мала хто заўважыў, але ў Беларусі стартавала чарговая выбарчая кампанія. Днямі пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Нібыта выбары, нібыта ізноў мы будзем абіраць сваіх прадстаўнікоў. Госць «Размовы Калінкінай» – Сяргей Антусевіч, апошні дэмакрат у гарадзенскім гарсавеце.

{movie}Сяргей Антусевіч у “Размове Калінкінай”|right|14413{/movie}

«Для беларускай апазіцыі выбары ў мясцовыя саветы важнейшыя за парламенцкія і прэзідэнцкія. Таму што на гэтым узроўні фармуецца давер да кандыдатаў, да палітычнай сілы. І менавіта тут трэба працаваць з выбарнікам канкрэтна: тут няма месца для пустых словаў і пустых абяцанняў, – падкрэслівае экс-дэпутат. – Сапраўды, цяжка перамагаць тады, калі няма ні выбараў, ні татальнага падтрымання выбарнікаў. Калі ж перамагчы спачатку ў галовах людзей, потым гэтыя людзі прыходзяць і галасуюць за кандыдата ў пераважнай большасці, то сфальсіфікаваць вынік магчыма, але цяжка». Госць праграмы таксама зазначыў, што цяпер выкарыстоўваюцца зусім іншыя схемы для фальсіфікацыяў, чымся 10 гадоў таму.

«Людзі, што маюць шырокую падтрымку выбарнікаў, маюць вялікія шанцы на перамогу», – падкрэсліў экс-дэпутат.

Але ці могуць тыя адзінкі – незалежныя, дэмакратычныя кандыдаты, якім удасца прарвацца ў мясцовыя саветы, – неяк уплываць на рэчаіснасць: на рашэнні, на бюджэт? «На жаль, не, – гаворыць Сяргей Антусевіч. – У заканадаўстве прапісана, што выканкам падсправаздачны ў межах кампетэнцыяў саветаў. Прадстаўнікі выканкамаў прыходзяць і даюць справаздачу на сесіях саветаў. Але фактычна адзін ці два чалавекі не могуць спраўдзіць адпаведнасць гэтых лічбаў ці зрабіць нейкі запыт, які важны, але яго не падтрымае рэшта савету».

Падчас гутаркі экс-дэпутат таксама прызнаўся, што фактычна «падрываў рэжым», маючы мандат народнага абранніка. Як? Глядзіце «Размову Калінкінай»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў