Кіеў напалохаў беларусаў?


Пасля трагічных падзеяў у сталіцы Украіны нават найбольш апазіцыйна настроеныя беларусы кажуць, што Беларусі такі шлях не патрэбны, падзяліўся з «Белсатам» журналіст Алесь Пілецкі.



«Рэвалюцыя ў Беларусі не залежыць ад таго, што адбываецца ў Кіеве, але ёсць такое меркаванне сярод людзей, што тыя крывавыя падзеі, якія адбываюцца цяпер у Кіеве, не вартыя нейкіх ахвяраў», – падкрэсліў прадстаўнік «Еўрарадыё» Алесь Пілецкі.

{movie}Кіеў напалохаў беларусаў? Алесь Пілецкі пра сітуацыю на Майдане |right|14410{/movie}

Чаго ж не хапае беларусам, каб нешта змяніць у краіне? Беларусы – адрозніваюцца ад украінцаў, а ў кожнай краіне свае сцэнары зменаў. «Я б не бачыў нейкіх недахопаў у беларусаў. Мы проста іншыя. Перамены ў нашай краіне адбываюцца і будуць адбывацца іншым шляхам», – мяркуе журналіст.

Разам з тым, пасля візітаў спадара Пілецкага на Майдан ягоныя знаёмыя беларусы, нават тыя, якія звычайна не цікавяцца палітыкаю, пачыналі распытваць: а як там было? Людзі не надта давяраюць беларускаму тэлебачанню, але прагнуць даведацца пра падзеі ў Кіеве.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў