Паляванне на «цітушак». Актывісты затрымалі ў Кіеве каля 40 правакатараў (без цэнзуры)


Хлопцаў з Усходняй Украіны прывозяць у Кіеў, каб тыя выступалі супраць пратэстоўцаў. «Цітушак» селяць у інтэрнатах і плацяць за «ахоўванне парадку».

Актывісты Аўтамайдану вышукваюць у Кіеве кватэры «цітушак» і стараюцца ім давесці, што маладзёнаў падманулі, і яны не ахоўваюць парадак, а выступаюць супраць свайго народу. «Цітушак» змушаюць прасіць прабачэння, часам мажуць зялёнкаю, а пазней адпускаюць.

{movie}Паляванне на “цітушак” (Асцярожна – лаянка!)|right|14407{/movie}

Беркутаўцы ў сваю чаргу затрымліваюць у Кіеве прадстаўнікоў Аўтамайдану. У сацыяльных сетках спачатку публікуюць інфармацыю, што патрэбная дапамога. Калі ж прыязджаюць актывісты, іх забіраюць сілавікі.



Паводле інфармацыі дэпутата Лесі Арабец, беркутаўцы скралі чатырох кіроўцаў Аўтамайдану.

«Адзінага відавочцу, збітага пятага кіроўцу, я завезла на Майдан у медпункт. Ледзь паспелі, пакуль не наляцела яшчэ адна зграя беркутаўцаў. Паводле яго [сведкі. – belsat.eu] словаў, беркутаўцы выцягнулі і білі ўсіх, пырскалі газам, а ў аўтамабілі кінулі гранаты», – напісала дэпутатка ў «Фэйсбуку».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў