Сігнал з Чарнігава. Каля 15 танкаў грузілі на чыгуначныя платформы (абноўлена)


Украінскія актывісты ў Чарнігаве знялі на відэа пагрузку танкаў на чыгунцы. Грамадскія дзеячы мяркуюць, што тэхніку накіруюць у Кіеў. Сілавікі забаранілі здымаць танкі, спасылаючыся на Майдан.

{movie}У Чарнігаве знялі, як каля 15 танкаў грузілі на чыгуначныя платформы |right|14405{/movie}

Міністэрства абароны Украіны зняпраўдзіла інфармацыю пра перадыслакацыю танкаў з Чарнігаўшчыны ў Кіеў. «Гэта планавае перадаванне лішняй вайсковай тэхнікі», – заявілі прадстаўнікі Міністэрства абароны.

Украінская дзяячка Багдана Бабіч мяркуе, што Януковіч здольны ўвесці ў Кіеў танкі: «Гэты чалавек прывык ваяваць, бо мы цудоўна ведаем ягонае мінулае. Таму гэта магчыма. Я думаю, ён будзе ісці да канца, інакш ён згубіць усё. Таму ён будзе задушваць [пратэсты. – belsat.eu], колькі будзе магчыма».

Аднак, чым больш душаць украінскі народ, тым больш ён яднаецца, мяркуе спадарыня Бабіч.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў