Як міліцыя ахоўвае чаргу да «Дароў вешчуноў» (ФОТАРЭПАРТАЖ)


Ужо амаль тыдзень людзі стаяць у чэргах, каб паглядзець на «Дары вешчуноў», якія знаходзяцця ў менскім Доме Міласэрднасці. Шматтысячную чаргу ахоўваюць міліцыянты. Як выглядае іхная праца ў нашым фотарэпартажы.

У ахове парадку задзейнічана каля 40 міліцыянтаў. На вуліцы ўвесь час працуе каля 20 праваахоўнікаў. Міліцыянты змяняюцца каб пагрэцца ў аўтобусе альбо аўтазаку.

Непасрэдны праход да „Дароў” рэгулюе АМАП. І тым ня менш праблемы з месцамі ў чарзе ўзнікаюць.

21 студзеня, стоячы ў чарзе ад інфаркту памер мужчына, не дайшоўшы да мэты 500 метраў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары