«Майдан для нас – дэсакралізацыя Плошчы. Лозунг «вуліца вырашае ўсё» патрабуе пераасэнсавання»


Такое меркаванне выказаў у эфіры «Белсату» публіцыст і палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Падзеі ва Украіне, дзе цягам апошніх двух дзён адбываецца супрацьстаянне мітынгоўцаў і міліцыі, мусяць стаць урокам для беларускай апазіцыі, мяркуе госць праграмы.

{movie}Аляксандр Класкоўскі — пра дэсакралізацыю Плошчы ды ноч, якая можа апусціцца на Украіну надоўга |right|14393{/movie}

«Адбываецца дэсакралізацыя Плошчы. Вось глядзіце, на Майдан выходзіла значна болей людзей, чым на беларускую Плошчу, і пакуль што Януковіч застаецца пры ўладзе. Лозунг пра тое, што вуліца вырашае ўсё, ён таксама патрабуе пераасэнсавання. Плошча можа быць толькі апошнім акордам пераможнай выбарчай кампаніі», – падкрэсліў Класкоўскі. Эксперт таксама звярнуў увагу не толькі на вулічнае супрацьстаянне, у якім, паводле апошняй інфармацыі загінулі 5 асобаў, але і на медыя-вайну: «Цяпер ідзе інфармацыйная вайна. Адбываюцца ўкіды з усіх бакоў. Людзі гінуць, але трэба ведаць, пры якіх абставінах. Цалкам імаверныя правакацыі з абодвух бакоў».

Больш пра сітуацыю ва Украіне з беларускай перспектывы шукайце ў відэаматэрыяле.



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў