Паўлюк Быкоўскі: У радыкалізацыі Майдану могуць быць зацікаўленыя і ўлады, і апазіцыя


У кожнага, хто сёння сочыць за падзеямі ў Кіеве, паўстае шмат пытанняў. Пытанняў рознага кшталту: ад прынцыповых пра тое, што насамрэч адбываецца ў нашых суседзяў, да хвалявання за сваіх сяброў, што цяпер ва Украіне. У «Размове Мацкевіча» – гутарка з палітычным аглядальнікам газеты «Белорусы и рынок» Паўлюком Быкоўскім.

{movie}Паўлюк Быкоўскі ў “Гарачым каментары”|right|14382{/movie}

Ці можна было прадбачыць, што сітуацыя вакол мірнага пратэсту ўкраінцаў на Майдане будзе абвастрацца? «Згадайма, як развіваліся падзеі, калі руйнавалі помнік Леніну. Апазіцыйны лідары казалі, што гэтага рабіць не трэба, але ім не падпарадкоўваліся. Цяпер, калі пачалі гарэць аўтобусы, калі паляцелі кактэйлі Молатава, то натуральна, што апазіцыйныя лідары, якія адначасова і парламентарыі, не могуць гэтага падтрымліваць», – гаворыць госць праграмы.

«Тая радыкалізацыя, што адбылася, вядзе да таго, што вельмі складана шукаць кампрамісу. У гэтым могуць быць зацікаўленыя і ўлады, і пэўныя лідары апазіцыі. Яны тады «застаюцца пры сваім» і не саступаюць. Ёсць гульні і амбіцыі палітыкаў», – дадаў Паўлюк Быкоўскі.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/gLSZUuygCrc

Глядзі таксама
Каментары