Актывістка з Украіны: Калі «Беркут» пачне страляць, зброю ў рукі возьмуць пратэстоўцы


Сітуацыя ў Кіеве – вельмі напружаная. Паводле медычнай службы Штабу нацыянальнага супраціву, за апошнія содні былі параненыя больш за 1,5 тыс. чалавек. Сітуацыя ў Кіеве можа яшчэ мацней напружыцца, выказвае ў «Гарачым каментары» сваё меркаванне грамадская актывістка Багдана Бабіч.

{movie}Актывістка з Украіны: Калі «Беркут» пачне страляць, зброю ў рукі возьмуць пратэстоўцы |right|14364{/movie}

«Калі палітыкі зноў не дамовяцца, я думаю, больш радыкальная частка ўкраінскага грамадства запрапануе свой парадак дня”, – падкрэсліла спадарыня Бабіч.

Міністр унутраных справаў Украіны Віталь Захарчанка хоча атрымаць дазвол на выкарыстанне агнястрэльнай зброі. Калі ж «Беркут» пачне страляць, зброю могуць выкарыстаць таксама пратэстоўцы. «Ва Украіне зарэгістраваныя 5 мільёнаў людзей, якія маюць агнястрэльную зброю», – заўважыла актывістка.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў