Апазіцыя бяззубая, мітынгоўцы стомяцца, Януковіч чакае...


Несуцяшальны прагноз развіцця падзеяў ува Украіне – ад галоўнага рэдактара Украінскай службы Польскага радыё Анатоля Зымніна. Улада чакае, пакуль полымя народнага бунту згасне. «Частка людзей спужаецца, частка згубіць матывацыю, – патлумачыў журналіст. – Людзі не ведаюць што рабіць. Няма яснага плану барацьбы, круглы стол, які ўлада абяцала, не адбыўся. Клічко прыйшоў у Адміністрацыю прэзідэнта, Януковіч да яго не выйшаў. …Пасля на брыфінгу Клічко адрэагаваў на гэтую сітуацыю словамі, што перамовы не распачаліся», – прыгадвае журналіст.

Госць нашай студыі прытрымліваецца пазіцыі дыпламатычнага выйсця з крызісу. Але гэта толькі анестэзія, пацыенту патрэбная аперацыя. «З крызісу можна выйсці, толькі перафарматаваўшы ўладу: датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары… Але баюся, што ўлада не пойдзе на гэта. Ім ёсць што губляць». Віктар Януковіч думае пра зусім іншыя справы і выкарыстоўвае любыя сродкі, каб прыбраць пратэстоўцаў з вуліцаў сталіцы, мяркуе Анатоль Зымнін. «Шмат людзей на Майдане і на вул. Грушэўскага (дзе цягам двух дзён вяліся баі з украінскімі міліцыянтамі) атрымалі СМС ад аператара «МТС» з інфармацыяй пра тое, што яны зарэгістраваныя як удзельнікі нелегальных мерапрыемстваў».

Ці ўмяшаецца Масква ва ўкраінскі палітычны канфлікт? Ці можа ЕЗ прапанаваць план, які паўплывае на рашэнні Януковіча? І чаму у Майдане няма аднаго апазіцыйнага лідара? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукайце ў відэаматэрыяле.

{movie}”Гарачы каментар”: пра рэвалюцыйны Кіеў распавядае Анатоль Зымнін |right|14362{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў