Моладзь: Ленін быў першы з 1795 года, хто дазволіў беларусізацыю


«Белсат» запытаўся ў студэнтаў БДУ, што яны ведаюць аб «правадыры пралетарыяту».

21 студзеня спаўняецца 90 гадоў са смерці Леніна. Якія ж плюсы і мінусы бачыць беларуская моладзь у дзейнасці гэтага чалавека, помнікі якому стаяць ці не ва ўсіх беларускіх гарадах?

{movie}Апытанне: Што вы ведаеце пра Леніна?|right|14360{/movie}

Ленін упершыню пасля падзелаў Рэчы Паспалітай дазволіў беларусізацыю, адзначыў адзін з маладзёнаў. «Але ён таксама сцёр усю папярэднюю гісторыю, рэлігіі ды культы ўсіх народаў», – дадаў той жа хлопец.

«Ленін даказаў цару, што ён – найлепшы», – лічаць некаторыя маладыя людзі.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў