Расейская Акадэмія навук вылучыла касмічную станцыю на Нобэлеўскую прэмію


Станцыя зрабіла немалы ўнёсак у справу ўмацавання міру на Зямлі, лічыць прэзідыум РАН.

Міжнародная касмічная станцыя застаецца на арбіце Зямлі з 1998 года.

У супольным праекце ўдзельнічаюць 15 краінаў: Расея, ЗША, Канада, Японія, Бразілія і 10 дзяржаваў з Еўропы. Кіраванне станцыяй ажыццяўляецца з расейскага Цэнтру кіравання палётамі, што ў Каралёве, і амерыканскага – у Г’юстане.

Нобелеўская прэмія свету прысуджаецца людзям або арганізацыям, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у справу ўмацавання міру на Зямлі. Апошнім разам Нобелеўскай узнагародаю адзначылі Арганізацыю забароны хімічнай зброі.

ЮВ паводле interfax.ru

Стужка навінаў