У 2013 годзе арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю 5 млн 273,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жытла. Гэта больш, чым у 2012 годзе, аднак толькі 81 % ад таго, што было запланавана. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Нагадаем, у сваім віншавальным пасланні ў навагоднюю ноч Аляксандр Лукашэнка згадаў гэтую лічбу як дасягненне ўладаў.
З агульнага аб’ёму пабудаванага 2 млн 483,6 тыс. квадратных метраў прызначаныя для грамадзянаў, што стаяць на ўліку як тыя, каму патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоваў.
У сельскіх населеных пунктах увялі ў эксплуатацыю 1 млн 404,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жытла, або 26,6 % ад агульнага ўвядзення ў краіне (у 2012 годзе – 21,5 %).
МЛ, belsat.eu