Навошта дзяўчаты хавалі куццю пад паху?


Сёння першы вечар, калі зноў можна прасці, ткаць і вышываць. Перыяд гэтак званых крывых вечароў, калі ўсё гэта рабіць забараняецца, скончыўся ўчора. Вадохрышча не абмінулі ўвагаю ў філіяле Веткаўскага музею ў Гомлі.

Звычайна ціхая музейная прастора змянілася да непазнавальнасці. Калі ўлічыць, што галоўнаю працаю ў перыяд ад Калядаў да Вадохрышча называюць гулянні, то ў Веткаўскім музеі папрацавалі на славу. Бавіліся пад акампанемент этна-гуртоў “Млын Сонца” ды “Ягорава гара”.Вядома, не абышлося без куцці, якая на Вадохрышча набывае асаблівыя ўласцівасці.



ПЁТР ЦАЛКА, ЗАГАДЧЫК ФІЛІЯЛУ ВЕТКАЎСКАГА МУЗЕЮ:
“Неад’емнаю часткаю вечароў была куцця: яе варылі ды абавязкова ўжывалі – усё ж такі сімвал вечнага адраджэння, зерня, сімвал багацця – і на той жа куцці маглі варажыць. Дзяўчаты, узяўшы пад паху першую лыжку куцці, мусілі ісці да суседа, пад акно, і падслухоўваць. Калі ў суседзяў казалі: “Сядзі, нікуды не пойдзеш, не варушыся” – замуж яна сёлета не пойдзе”.

Куццёю ж частавалі і мароз – каб надвор’е цешыла ўвесь год.

{movie}”Агляд падзеяў культуры” (20.01.2014) Навошта дзяўчаты хавалі куццю пад паху? |right|14337{/movie}

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў