Беларусы ідуць да Дароў валхвоў прасіць кахання і мілаты


За тры дні Дарам валхвоў у Менску пакланіліся больш за 170 тысяч вернікаў. Нягледзячы на вялікі мароз, людзі па некалькі гадзінаў стаяць у агромністай чарзе. З якімі думкамі беларусы ідуць да рэліквіі?
{movie}Апытанне: Чаму ідзяце да Дароў валхвоў? |right|14334{/movie}
«Верым, што ў нашых пакутах і бедах Гасподзь, магчыма, дапаможа… Мы хочам мілаты Божай і верым у яе. Верым, што нашай Беларусі Гасподзь таксама дапаможа выстаяць у розныя часы», – падкрэсліла спадарыня.

Некаторыя адзначылі, што хоць і прыйшлі аддаць пашану святыні, не чакаюць ад рэліквіі цуду.

Мароз жа вернікаў не страшыць, бо, як кажуць, успрымаюць яго як своеасаблівую пакуту. Праўда, у гандляроў валёнкамі, якія прыехалі прадаваць свае тавары пад Дом міласэрнасці, гандаль ідзе даволі бойка. «Холадна, людзі мерзнуць, а мы забяспечваем ім і цяпло, і камфорт, і прытульнасць… Усё для іх, нашых родных беларусаў».

З чым яшчэ ідуць беларусы да Дароў валхвоў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/ykm4gQAFgpY

Глядзі таксама
Каментары