«Сур’ёзны турыст» уступіў у партыю Гайдукевіча


Віталь Зялкоўскі, які праславіўся ў інтэрнэце сваймі нестандартнымі здымкамі, стаў сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і будзе балатавацца ў дэпутаты.

У партыйным прэс-рэлізе паведамляюць, што зорку інтэрнэт-мэмаў пастанавілі вылучыць кандыдатам на дэпутаты ў Менскі абласны савет.

Апроч таго «сур’ёзнага турыста» прызначылі памочнікам намесніка кіраўніка партыі Алега Гайдукевіча (сын кіраўніка партыі Сяргея Гайдукевіча).

Віталь Зялкоўскі мае тры вышэйшыя адукацыі, валодае трыма замежнымі мовамі (нямецкая, нідэрландская, англійская), мае вялікі практычны досвед працы ў розных сферах.

ЮВ паводле tut.by

Стужка навінаў