Суд над «Белсатам»: пазоўнік змяніў патрабаванні (адноўлена)


Сёння ўзнавілі судовае паседжанне ў справе «Белсату». Фірма, якая падала ў суд на наш тэлеканал, па выніках паседжання змяніла патрабаванні. Пазоўнік не настойвае каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісію сігналу тэлебачання «Белсат».

Але спадар Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс» усцяж патрабуе прыпынення выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» («Belsat TV»). Працяг судовага паседжання адбудзецца заўтра а 10:00.

Спадар Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс» сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак, што і сталася прычынаю позвы.

{movie}Мехась Янчук пра справу “Белсату”|right|14331{/movie}

«Цягам трох гадзінаў нам разам з адвакатам удалося дамагчыся таго, што пазоўнік адмовіўся ад паловы сваіх патрабаванняў, – гаворыць афіцыйны прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі Міхась Янчук. – Хоць, на першы погляд, справа мае быццам бы не палітычны, а гаспадарчы характар, гэтая справа, несумненна, звязаная са свабодаю слова ў Беларусі. Мы спадзяемся, што ўсё ж будзе прынятае пазітыўнае для нас рашэнне. Гэта дазволіць давесці, што справядлівасць у Беларусі існуе і яе можна дамагчыся».

Дагэтуль патрабавеннем спадара Белякова было прыпыненне трансмісіі сігналу тэлебачання «Белсат» аператарамі спадарожніка «Astra»

Тэлеканал зарэгістраваны ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачанне не транслюем з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна і знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства – як «БЕЛСАТплюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі № 190991566).

Фірма спадара Белякова займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання ды радыётэхнічнага абсталявання. Паводле заканадаўства, нельга блакаваць таварны знак, калі ён не выкарыстоўваецца ў гэтай галіне (трансляцыя і прадукцыя тэлевізійных праграмаў). Фірма «БЕЛСАТплюс» не ажыццяўляе тэлевізійнай трансляцыі.



belsat.eu

Стужка навінаў