Кіеў: супрацьстаянне на Еўрапейскай плошчы (відэа он-лайн)


Першыя смерці на Грушэўскага ў Кіеве. Супрацьстаянне трывае ўжо чацьвёрты дзень.

НІЖЭЙ ВІДЭА ОН-ЛАЙН

У нядзелю, пасля чарговага “Народнага сходу” на кіеўскім Майдане, стала зразумела, што апазіцыя не плануе актыўных дзеянняў. Заклікі да стварэння Народнай Рады не знайшлі зразумення ў часткі пратэстоўцаў стомленых трываннем на Майдане. Яны рушылі на блакаванне Вярхоўнай Рады, але кардон праваахоўнікаў не прапусціў пратэстоўцаў да будынку. Пачалося шматгадзіннае сілавое супрацьстаянне.

Афіцыйная старонка пратэстоўцаў у facebook тут – ЄвроМайдан – EuroMaydan.



Live streaming video by Ustream





Live streaming video by Ustream



22.01.2014

ТЭКСТАВЫ ОН-ЛАЙН ПРА АПОШНІЯ ПАДЗЕІ ТУТ

11:40

На гэты час вядома пра траіх забітых. Мікалай Азараў тым часам заяўляе, што ўдзельнікі пратэстаў на Грушэўскага гэта злачынцы, марадзёры і тэрарысты, а ўлада не мае стасунку да смяротных ахвяраў. Дарэчы, за ўвесь час пратэстаў не было паведамленняў аб рабаванні удзельнікамі нейкай крамы, кавярні ці інш. маёмасці.

09:40

У Кіеве “Беркут” пайшоў у атаку. Забітыя двое пратэстоўцаў (абнаўляецца)



21.01.2014

На месцы нашыя журналісты. Самыя свежыя і цікавыя кадры з Кіева ад «Белсату». На Грушаўскага зараз зацішша. Самыя апошнія інфармацыі можна знайсці на фб-старонцы кіеўскіх пратэстаў.

13:00 Віталь Клічко ў другі раз накіраваўся да Януковіча. Тым часам майданаўцы збіраюцца пікетаваць МУС Украіны.

Колькасць пацярпелых падчас пратэстаў на вул. Грушаўскага расце з абодвух бакоў, разам з тым расце і жаданне помсты. Па іншы бок барыкадаў. Відэа МУС Украіны

09:00 Знік актывіст Ігар Луценка. Яго выкралі са шпіталя, куды ён адвёз параненага калегу, невядомыя людзі ў чорных паліто.

Тым часам “цітушкі” навадняюць Кіеў, частку х іх затрымалі актывісты Майдану. “Беркут” на Грушэўскага папярэджвае пра выкарыстанне вогнепальнай зброі.

Якой была сітуацыя на Грушаўскага ўначы, можна паглядзець тут.

“Дыктатарскія” законы апублікаваныя ў дзяржаўнай прэсе і ўступілі ў моц.



20.01.2014

00:30 “Паважаны абанент, вы зарэгістраваныя як удзельнік масавых закалотаў” – такую ​​смс атрымлівае шмат хто з людзей, якія цяпер знаходзіцца ў цэнтры Кіева, паведамляюць на фб-старонцы ЄвроМайдан – EuroMaydan. Расце колькасць затрыманых, сярод іх журналіст “Спільнобачення” Уладзімір Карагяўр, яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых закалотаў. Паведамляецца, што міліцыя дэжурыць на запраўках і ў шпіталях, вышукваючы пратэстоўцаў.

Стала вядома пра яшчэ адну ахвяру масавага збіцця “беркутаўцамі”, хлопца апрача збіцця, як ён сведчыць, распранулі і аблілі вадой.

Супрацьстаянні працягваюцца.

20:10 Апазіцыянеры падпісалі дакумант, які гарантуе бяспеку праваахоўнікам, якія перойдуць на бок народа. Актывісты тым часам блакуюць наклад дзяржаўнай газеты “Голас Украіны” ў якой надрукаваныя “дыктатарскія” законы. З апублікаваннем законаў, яны ўступаюць у моц.

Тым часам на Еўрапейскай збудавалі катапульту. З’яўляецца інфармацыя, што ў Кіеў масава сцягваюць не толькі сілавікоў, але т.з. “цітушак”.

{movie}Хроніка падзеяў на Еўрапейскай плошчы 20.01.2014|left|14339{/movie}

18:50 Вось як каментуе ў сваім ФБ падзеі на вуліцы Грушэўскага фатограф Ганна Грабская: “Такога салюту ў цэнтры Кіева яшчэ не было. Пекла працягваецца. Мне вельмі страшна, але дзявацца няма куды. Там цяпер усе запар – радыкалы, нацыкі, малалеткі з бейсбольнымі бітамі, бабулі б’юць палкамі ў бочкі, казакі калупаюць яшчэ недаразабраны брук”.

16:30 Клічко заклікаў усіх украінцаў прыехаць у Кіеў, каб перамагла Украіна, а не Януковіч. “Улада сцягвае сюды байцоў з усёй краіны, але нас больш і мы разам!”, – сказаў апазіцыянер у сваёй відэапрамове.

За час канфлікту на вул. Грушэўскага пацярпела больш за 20 журналістаў. Ёсць сведчанні, што ў журналістаў гумовыя кулі і с/ш гранаты ляцяць невыпадкова. Аператару “5 каналу” “беркутавец” стрэліў наўпрост у камеру, нават не спужаўшыся што журналіст яго здымае. На старонцы Інстытуту Масавай Інфармацыі ёсць спіс пацярпелых супрацоўнікаў СМІ.

З’явіліся сведчанні жорсткага збіцця “палонных” пратэстоўцаў натоўпам праваахоўнікаў. Радыкальныя пратэстоўцы таксама “беркутаўцаў” не шкадуюць, але больш спакойныя з пратэстуючых стараліся праваахоўнікаў адбіць.

14:00 Супрацьстаянні на Еўрапейскай плошчы ўсё яшчэ трываюць. Удзень далучыліся новыя пратэстоўцы, сярод якіх ёсць і людзі стала ўзросту. Будуюць барыкады, каб абараніцца ад гумовых куль.

На фб-суполцы ЄвроМайдан – EuroMaydan з’явілася інфармацыя, што да светашумавых гранатаў скотчам прыматываліся металічныя шарыкі і іншыя дробныя элементы з металу. Дэпутат ад фракцыі “УДАР” Аляксей Давыдзенка паведамляе, што шмат людзей з траўмамі галавы і шыі, чатыры асобы страцілі вока. Па стане на 6:00 раніцы да лекараў брыгад экстранай медыцынскай дапамогі звярнуліся 103 ўдзельніка акцыі пратэсту. Пра гэта паведамляе Дэпартамент аховы здароўя Кіеўскай Адміністрацыі.

У сацыяльных сетках і СМІ рэгулярна з’яўляюцца паведамленні пра пацярпелых ці затрыманых журналістаў.

Тым часам пачала працу група, створаная для ўрэгулявання канфлікту пад кіраўніцтвам сакратара СНБА, Андрэя Клюева. Але менавіта Клюева вінавацяць у жорсткім разгоне студэнтаў 30 лістапада.

У Львове, Адэсе і іншых гарадох актывісты намагаюцца не пусціць мясцовых сілавікоў у Кіеў, блакуючы вайсковыя часткі.

Вашай увазе відэа “5 каналу” пра двух хлапцоў, з якіх уначы паздзекваліся “беркутаўцы”.

{movie}Міліцыя распранула і збіла актывіста|right|14327{/movie}

19-20.01.2014



{movie}Храналогія супрацьстаяння ў ноч з 19 па 20 студзеня. Сюжэт “5 канала”.|right|14328{/movie}

16:30 Дэманстранты расхістваюць аўтобусы, якімі міліцыя перакрыла дарогу на Вярхоўню Раду ды скандуюць „Прапусці!”. Міліцыя папярэджвае, што можа быць ужытая сіла.

Група дэманстрантаў пабіла дручкамі вокны ў аўтобусах, адбылпся сутычка з міліцыяй. Віталь Клічко прыйшоў на месца падзеяў і пачаўраззброіваць маніфестантаў. Паводле апазіцыі, такія напады – гэта правакацыя. Маніфестанты кідалі ў бок міліцыянтаў петардамі, з боку сілавікоў у натоўп ляцяць света-шумавыя гранаты.

17:30 Сутычкі паміж радыкальнымі пратэстоўцамі і праваахоўнікамі працягваюцца. Спалена некалькі аўтобусаў. Лідэры апазіцыі заклікаюць вярнуцца на Майдан, але іх не слухаюць. Актывісты Еўрамайдану з «Самаабароны» збіраюцца разнімаць агрэсіўных пратэстоўцаў і праваахоўнікаў, паведамляюць на фб-суполцы «ЄвроМайдан – EuroMaydan»

18:20 На скрыжаванні каля вуліцы Грушэўскай шмат людзей (гл. фота), большасць стаіць, скандуе. Агрэсіўная частка маладых людзей актыўна атакуе ачапленне міліцыі і ўнутраных войскаў бкукаванкай, фаерамі і петардамі. Тыя адказваюць газам і светашумавымі гранатамі. На Майдане тым часам ідзе канцэрт.

19:16 Каля стадыёну “Дынама” ідзе сапраўдны бой. Агрэсіўная моладзь з брукаванкай, фаерамі і петардамі супраць праваахоўнікаў з светлашумавымі гранатамі і газам. Сутычкі трываюць ужо каля 4 гадзін. Рукапашныя сутычкі пакуль хутчэй выключэнне, але атакі радыкалаў узмацніліся.

20:03 Каля стадыёну бой працягваецца. З камер “Еспресо.тв” бачна, што да праваахоўнікаў падцягнулася дапамога – вялікая калона байцоў у экіпіроўцы, ёсць вадамёт, які па некаторых дадзеных, запраўлены тасолам. Клічко паехаў на перамовы з Януковічам, паведамляецца, што яго прапусцілі. Журналістка Леся Оробец, якая вяла он-лайн з месца падзеяў, паведаміла, што яе ні за што збілі некалькі “беркутаўцаў”.

22:10 Супрацьстаянне працягваецца. Пратэстоўцы падпалілі штабную машыну “Урал”, ёсць небяспека, што агонь перакінецца на іншыя аўтобусы і тэхніка можа выбухнуць. Ад Клічко навінаў няма. Рушыць на Міжгор’е заклікае сваіх актывістаў Аўтамайдан.

22:20 Яцэнюк са сцэны на Майдане заявіў, што меў тэлефонны званок ад Януковіча і што Януковіч гатовы да перамоваў з апазіцыяй дзеля ўрэгулявання сітуацыі. Раней Арсень Яцэнюк у сваіх прамовах на Майдане называў атакуючых кардоны пратэстоўцаў правакатарамі.

22:30 Прэзідэнт паабяцаў у панядзелак раніцай стварыць камісію з прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і прадстаўнікоў апазіцыі, якая зоймецца рашэннем крызіснай сітуацыі ў краіне. Пра гэта сказаў Віталь Клічко пасля сустрэчы з Януковічам у Межыгор’і. Тым часам атакі пратэстоўцаў працягваюцца, тэхніка гарыць, УВ адбіваюцца гранатамі і газам. На Еўрапейскай плошчы сярод выбухаў чуваць горн, які грае кампазіцыю “Лента за лентою набої подавай”.

23:10 Паведамляецца, што ў цэнтр Кіева сцягнутыя значныя сілы “Беркуту”, Еўрамайдан чакае штурму сёння ўначы. Між тым праваахоўнікі пачалі абстрэльваць пратэстоўцаў гумовымі кулямі. Дасталася журналісту “Спільно.тв”, ён паранены такой куляю у руку. Таксама ёсць паведамленні пра выкарыстанне траўматычнай зброі, пратэстоўцы дэманстравалі на камеры металічныя шарыкі.

МУС перадае, што пацярпелі 70 праваахоўнікаў. Сярод пратэстоўцаў напэўна пацярпелых будзе больш, бо не так добра экіпіраваныя. Дакладных лічбаў пакуль няма, але медпункт Еўрамайдану ўвесь час займаецца параненымі і просіць дапамагчы з медыкаментамі. Ёсць інфармацыя, што аднаму з хлопцаў гранатай адарвала кісць рукі.

01:36 па ўкраінскім часе. Супрацьстаянне ўсё яшчэ працягваецца. Праваахоўнікі патушылі сваю тэхніку з брандсбойту, потым пачалі заліваць вадой тэрыторыю паміж імі і пагарэлымі аўтобусамі. Часам паліваюць і пратэстоўцаў. Працягваецца абстрэл пратэстоўцаў светашумавымі і газавымі гранатамі, пратэстоўцы стараюцца дастаць кардон кактэйлямі Молатава і брукам. З Данецку і Івана-Франкоўску едзе “Беркут” на дапамогу кіеўскім калегам.

2:30 Людзей стала значна меньш, але прыкладна каля 2 тысяч усё яшчэ на Еўрапейскай плошчы. Кажуць, шмат хто перабраўся на Майдан. Супрацьстаянні працягваюцца. Увесь час працуе брандсбойт. Сёння ўначы ў Кіеве -9.

3:15 Кіраўніцтва Івана-Франкоўскай міліцыі абвяргае, што скіравала людзей у Кіеў. Журналісты і актывісты ставяцца да гэтай заявы з недаверам. Тэрнопальскія актывісты намагаліся нагнаць аўтобусы з мясцовымі праваахоўнікамі, якія накіраваліся ў Кіеў, але былі затрыманыя ДАІ. Адэскія актывісты таксама збіраюцца блакаваць сваіх сілавікоў. Актывісты Рівна і львоўскія актывісты блакуюць падмогу для кіеўскіх сілавікоў, паведамляецца на фб-суполцы Еўрамайдану.

4:15 З’явілася інфармацыя пра некаторых параненых журналістаў.

Дакладнай інфармацыі пра колькасць параненых пратэстоўцаў пакуль няма. Магчыма, яе будзе цяжка здабыць, бо параненыя намагаюцца пазбегчы шпіталёў, каб не трапіць у міліцыю і не здабыць абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых закалотах. Аднак медыкі Майдану і лекары “хуткай” паведамляюць, што ў параненых шмат рваных ранаў і апёкаў. Бойка каля стадыёну ўсё яшчэ трывае.

4:50 Паведамляе журналіст 5 канала Андрэй Кавалёў: “Беркут злавіў двух хлопцаў на Грушэўскага. Іх распранулі, білі, аблівалі вадой, а затым пусцілі голымі бегчы праз барыкады да Еўрамайдану. Цяпер іх адзелі і лекуюць у памяшканні Інстытута ўкраінскага мовы.”

5:30 па Кіеву. На Еўрапейскай плошчы каля тысячы чалавек. Невялікія групкі працягваюць атакаваць кардон. Праваахоўнікі ў сваю чаргу стаяць даволі далёка ад пратэстоўцаў. З пажарных шлангаў увесь час б’е вада, ў выніку чаго ўтварылася ледзяная барыкада паміж сілавікамі і пагарэлымі аўтобусамі, за якімі пратэстоўцы. На Майдане на гэты час усё спакойна.

______________________________

С.П.

Стужка навінаў