«Мова ці кава» і «Мова нанова» - сёння он-лайн на нашым сайце


«Белсат» забяспечыць віртуальную прысутнасць усім аматарам беларускае мовы адначасова на двух папулярных курсах.

Паколькі апошнія заняткі «Мовы ці кавы» ды «Мовы нанова» прайшлі пры поўным аншлагу, «Белсат» пастанавіў дапамагчы тым, хто хацеў бы паглыбіць сваё веданне роднае мовы.

Анлайн-відэатрансляванне з «Мовы ці кавы» ды «Мовы нанова» пачнецца прыблізна а 19:00 – 19:30 паводле менскага часу.



Чарговая сустрэча «Мовы ці кавы» ў памяшканні творчай прасторы «ЦЭХ» прысвечана «Расейцам у горадзе».



Video streaming by Ustream

«Мова нанова» запрасіла гасцей: Уладзіміра Арлова, рыцараў ды госця з Іспаніі.



Live streaming video by Ustream

Анлайн-трансляцыя «Белсату» дасць магчымасць пабываць віртуальна ў двух месцах адначасова і прыдасца тым, хто не зможа трапіць у гэты час у Менск.



МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў