Зюзя, Лёля, Жыцень ды іншыя беларускія боствы – на выставе лялек (фота)


Лялькі постацяў з беларускай народнай міфалогіі, выстаўленыя ў Нацыянальным гістарычным музеі, выкананыя ў поўнай адпаведнасці з іх міфалагічным апісаннем.



У экспазіцыі – лялечныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць традыцыйны беларускі касцюм і міфалагічных персанажаў. Усе працы стварылі мастакамі клубу «Папараць-кветка» пры Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Увазе гледачоў пададзеныя вобразы беларускай міфалогіі: Зюзя – бог зімы, багіня вясны Лёля, багіня лета Цёця і Жыцень – бог восені.

Выстава таксама дае ўяўленне пра асаблівасці традыцыйных беларускіх народных строяў.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў