Курапаты – гэта выдумка і нямецкая назва?



Што беларусы ведаюць пра месца масавых расстрэлаў пад Менскам у часы сталінскіх рэформаў?

Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня выхаду пастановы Савета Міністраў БССР № 42 «Аб увекавечанні памяці ахвяраў масавых рэпрэсіяў 1937-1941 гадоў у лясным масіве Курапаты».
{movie}Апытанне: Што такое Курапаты? |right|14316{/movie}
У лістападзе 2012 года «Белсат» запытаў жыхароў Менску, ці чулі яны нешта пра Курапаты. «Страва», «курорт», «народ такі» – жыхары сталіцы шакавалі журналістаў сваймі адказамі.

Сёлета карэспандэнты зноў запыталі менчукоў, што яны ведаюць пра Курапаты. «Птушка такая», – падаў сваю версію маладзён. Старэйшыя людзі выявілі больш ведаў у гэтым пытанні. Праўда, хто там дакладна пахаваны, адказаць змог таксама далёка не кожны.
{movie}Апытанка “Белсату” пра Курапаты ў 2012 годзе|right|14317{/movie}
«Ніколі не было такой мясцовасці ў ваколіцах Менску, што паказваюць даваенныя мапы. Гэта чыстая выдумка. А самое слова ідзе ад нейкіх нямецкіх фразаў – Курапаты», – даводзіць спадар.

Іншыя версіі – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/REC6Ny0_JGU

Глядзі таксама
Каментары