«Лісты з-пад шыбеніцы» выйшлі на пяці мовах


У польскім Доме літаратуры ў Варшаве наўздагон юбілейнаму году паўстання прэзентавалі паэтычную анталогію, прысвечаную Кастусю Каліноўскаму.

Учорашнюю імпрэзу наведала Марына Вашкевіч.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|14304{/movie}

У анталогію ўвайшлі, між іншых, вершы Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча і Ніла Гілевіча. Упершыню тут на пяці мовах – па-беларуску, польску, англійску, нямецку і ўкраінску – апублікаваныя “Лісты з-пад шыбеніцы” самога Каліноўскага.

Спадар Янушкевіч працаваў над анталогіяй 25 гадоў, з часоў, калі архівізацыя была справаю зусім не камп’ютарнаю. Вынікам аўтар задаволены і спадзяецца, што кніга стане карыснаю для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і літаратураю.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў