Амерыканскі прафесар плануе надрукаваць сабе дом


https://youtu.be/KfVgyJZLRSA

Прафесар Бэгрок Кошнэвіс з універсітэту ў паўднёвай Каліфорніі распрацаваў макет 3-дэ друкаркі, здольнай пабудаваць асобны дом на 250 квадратных метраў за 24 гадзіны.

Па сутнасці, вынаходніцтва – вялізны маніпулятар з замацаваным на раме саплом, праз якое паступае бетон, які накладаецца пласт за пластом згодна з камп’ютарным планам. Ідэя навукоўца заснаваная на тэхналогіі “Contour Crafting”: працоўным неабходна толькі ўсталяваць адмысловыя рэйкі ўздоўж будучага дому ды змантаваць на іх канструкцыю 3D друкаркі. Паводле Khoshnevis, тэхналогія значна знізіць выдаткі ды тэрміны будаўніцтва. Апроч таго, прылада цалкам прыдатная для рэканструкцыяў будынкаў пасля пашкоджанняў.

Іншыя тэму са свету навукі, гаджэтаў і тэхналогій глядзіце ў праграме «Дэвайс».

{movie}«Дэвайс»: Амерыканскі прафесар плануе надрукаваць сабе дом |right|14303{/movie}

Праграма «Дэвайс» выходзіць штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15 у інфармацыйна-публіцыстычным блоку «Студыя «Белсат».

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары