У «Пану Тадэвушу» расейцы разважаюць пра «бацьку», шляхта – як вярнуць дзяржаву


https://youtu.be/3pv38DRCAeQ
Вакол прэм’еры «Пана Тадэвуша» ў Купалаўскім тэатры – сапраўдны ажыятаж. Усе квіткі на тры прэм’ерныя спектаклі раскупілі яшчэ перад Калядамі. «Белсат» прапаноўвае некаторыя фрагменты тэатральнай дзеі. Нашым аператарам дазволілі зняць толькі частку спектаклю.

Меркавалася, што падчас спектаклю на сцэне з’явяцца сцягі з гістарычнымі сімваламі Вялікага княства Літоўскага – Пагоняю, але ў выніку гістарычныя дэкарацыі прыбралі са спектаклю. Кіраўніцтва тэатру не дае ніякіх тлумачэнняў на гэты конт. Але, магчыма, Пагоню вернуць падчас паказу спектаклю ў Парыжы, дзе і быў напісаны «Пан Тадэвуш».
{movie}Фрагменты “Пана Тадэвуша” ў Купалаўскім тэатры|right|14302{/movie}
Рэжысёр Мікалай Пінігін паставіў перад сабою перадусім асветніцкую мэту – данесці да беларусаў твор, напісаны на падставе мясцовых рэаліяў. «Гэта, канешне, польская літаратура ў сэнсе слова, але ў сэнсе ментальнасці – і наша таксама».

Дзея «Пана Тадэвуша» разгортваецца на беларускіх землях – у Наваградку, Карэлічах, Нясвіжы – напярэдадні прыходу войскаў Напалеона. Беларускія землі тады, у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, былі ў складзе Расейскай імперыі. Мясцовая ж шляхта марыла пра аднаўленне старой дзяржавы.

«Вернем славу – вернем і дзяржаву», – прамаўляе са цэны адзін са шляхціцаў.

Некаторыя рэплікі актораў у сучасных ўмовах могуць успрымацца неадназначна. Расейскія афіцэры, якія завіталі на шляхецкую бяседу і якіх шляхта мусіць трываць, бо тым належыць улада, заяўляюць са сцэны: «А бацька наш Сувораў пакінуў нас. Без бацькі будзе гора!» Шляхта ж зусім не спяшалася ўздымаць келіхі «за бацьку».

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары