Як сістэма «BelToll» можа давесці да банкруцтва


«Да мяне цяпер прыходзяць штрафы – па 5–8 лістоў на дзень. На сёння нам налічылі штрафаў на суму € 10 тыс. А можа і больш – лісты дагэтуль прыходзяць», – распавядае журналістам «Рэпартэру» Ганна Няўмяржыцкая, кіраўніца транспартавага прадпрыемства.

{movie}Як сістэма «BelToll» можа давесці да банкруцтва|right|14300{/movie}

Аўтаматызаваная сістэма аплаты за праезд і перавозкі «BelToll» пачала дзеяць у Беларусі адносна нядаўна. Але, як водзіцца, дзяржаўнае новаўвядзенне стварыла толькі дадатковыя праблемы. Перавознікі спачатку стаялі ў чэргах па жаданую прыладу, з дапамогаю якой можна карыстацца «BelToll», а потым сутыкнуліся з некарэктнаю працаю ўсёй сістэмы. Толькі за першыя месяцы электроніка налічыла штрафаў на € 4 млн.

Адмысловыя прылады перыядычна не спрацоўваюць або ўвогуле неспадзявана блакуюцца. У выніку ўласнік аўта, што ездзіць па платнай дарозе, аўтаматычна лічыцца парушальнікам, бо, маўляў, не аплаціў праезду.

Міністэрства транспарту абвесціла пра частковую «амністыю» для тых, каго аштрафавалі ў першыя месяцы працы «BelToll», аднак гэта не дае аніякай гарантыі таго, што сістэма будзе працаваць карэктна. Глядзіце болей у сюжэце праграмы «Рэпартэр».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў