Людзі на Майдане замест касак чапляюць на галовы друшлякі (фотафакт)


Удзельнікі пратэстаў у Кіеве зрэагавалі на прынятыя Вярхоўнаю Радаю папраўкі ў заканадаўства, паводле якіх на мітынгі нельга выходзіць у касках, шаломах і масках.

Цяпер замест касак на галовах пратэстоўцаў – кухоннае начынне. Фармальна ўдзельнікі Еўрамайдану не пераступаюць закону, але і галава абароненая.

Інтэрнаўткі з Украіны жартуюць, што баяцца накладаць цяпер на твары касметычныя маскі, бо закон не акрэслівае, з якімі дакладна маскамі нельга з’яўляцца на вулічных акцыях.



Фота з “Фэйсбуку” Яўгеніі Цвятанскай



Паводле прынятых паправак, за рух аўтам у калоне з 5 машынаў пагражае штраф, канфіскацыя аўтамабіля і пазбаўленне правоў кіроўцы да 2 гадоў. «А што, калі аўта трапіла ў корак?» – пытаюцца інтэрнэт-карыстальнікі.



Фота з сацыяльных сетак

За блакаванне дзяржаўных будынкаў прадугледжваецца 15 содняў арышту. «Гэтак украінскія ўлады вырашылі, відаць, пазмагацца з чэргамі ля дзяржустановаў», – з іроніяй каментуюць украінцы ініцыятыву ўладу дзеля змены заканадаўства.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў