Ці падабаецца вам дзяржаўнае тэлебачанне?


«Я б закрыў БТ, бо калі гаварыць, то толькі праўду», – адзначыў спадар.

На пачатку студзеня беларускія чыноўнікі зацвердзілі бюджэт краіны. У 2014 годзе з кішэняў падаткаплатнікаў на тэле- і радыётрансляцыю пойдзе каля $ 57 млн. А ці задавальняе галоўных спонсараў БТ якасць беларускіх тэлеканалаў?

Глядзіце больш у праграме «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» штосераду а 20:30. Паглядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі на нашым сайце або ў раздзеле «Нашыя праграмы».

{movie}Апытанне: Ці падабаецца вам дзяржаўнае тэлебачанне? |right|14299{/movie}

Шмат хто з апытаных падкрэсліў, што беларускае дзяржаўнае тэлебачанне – не аб’ектыўнае.

«А што на БТ цікавага? Там усё толькі пра нашу краіну, і тое няпраўда», – адзначыў спадар.

Былі і іншыя меркаванні: «А як жа нам без БТ? Мы будзем толькі ведаць «дом-праца» і не будзем ведаць, што ў нас адбылося ў Беларусі, што наш прэзідэнт прыдумвае і робіць».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў