Пасол ты! У Варшаве пратэставалі супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх войскаў


У Варшаве пратэставалі супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх войскаў. Расейскаму амбасадару перадалі адпаведны зварот.

Да дыпламатычнага прадстаўніцтва Расеі прыйшло каля 15 чалавек з беларускімі нацыянальнымі сцягамі ды плакатамі.

Акцыю арганізавалі кампанія «Разам для Беларусі», рух салідарнасці «Разам» і фундацыя «За свабоду і дэмакратыю».

Днямі акцыі пратэсту супраць расейскіх вайсковых базаў у Беларусі прайшлі ў Менску і Магілёве.

Госцем студыі нашага тэлеканалу стаў Зміцер Бародка, адзін з арганізатараў акцыі пратэсту.

Ці заўважыць Расея гэтую акцыю пратэсту, пытаюцца журналісты «Белсату». «Наш голас павінны пачуць у Еўропе», – адказвае госць студыі.

{movie}”Гарачы каментар”: беларусы Варшавы напісалі ліст амбасадару Расеі |right|14288{/movie}

Больш падрабязна пра тое, як выглядала акцыя і чаго спрабуюць дамагчыся ад Расеі беларусы Варшавы, глядзіце ў відэаматэрыяле.

Больш на гэту тэму у відэаматэрыяле.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў