Размаўляйце праз «Skype» толькі з мамай, татам, каханымі ды лішняга не балбачыце


«Skype» гатовы перадаваць ФСБ Расеі звесткі карыстальнікаў. Вядомы беларускі блогер Віктар Малішэўскі праз тэлефон растлумачыў, якіх тэмаў беларусам лепш не закранаць, размаўляючы праз сусветна вядомы інтэрнэт-камунікатар.

{movie}”Гарачы каментар”: Skype гатовы перадаваць ФСБ Расіі дадзеныя карыстальнікаў |right|14286{/movie}

Карпарацыя «Microsoft» – уладальніца сэрвісу «Skype» – гатовая перадаваць праваахоўным органам Расеі звесткі карыстальнікаў. Такую інфармацыю апублікавала агенцтва ИТАР-ТАСС.

Гэта датычыць інфармацыі пра перамовы, перапіскі ды абмену звесткамі. Такая выснова вынікае з адказу прэс-службы «Microsoft» на запыт інфармацыйнага агенцтва.



«Microsoft» пацвярджае сваю схільнасць працаваць у поўнай адпаведнасці з расейскім заканадаўствам, як гэта робіцца ва ўсіх краінах, дзе кампанія вядзе свой бізнес. Пры прыняцці любога закону мы будзем дзеяць у адпаведнасці з яго патрабаваннямі»,
– паведамілі ў прэс-службе карпарацыі.

Нагадаем, у Дзярждуму Расеі уносіцца пакет паправак у антытэрарыстычнае заканадаўства, на падставе якіх паўнамоцтвы Федэральнай службы бяспекі пашырацца, а кантроль за інтэрнэтам узмоцніцца.



Вядомы беларускі блогер Віктар Малішэўскі ў эфіры нашага тэлеканалу наступным чынам пракаментаваў інфармацыю пра магчымую супрацу «Microsoft» і ФСБ: «Я ўвёў у «Гугле» спалучэнне «ФСБ і «Skype», і мне выдала артыкулы на гэтую тэматыку яшчэ з 2009 г. …Зразумела, што спецслужбы хочуць кантраляваць інтэрнэт. Тут накладваюцца Алімпійскія гульні, тэракты, таму абсалютна натуральна, што з’яўляюцца вось такія пужалкі».

На пытанне, ці ёсць небяспека для беларускіх карыстальнікаў «Skype», блогер адзначыў, што гэта пагроза існуе: «Узгадайце працэсы аб Плошчы, і тады ўсплывалі размовы праз «Skype», але, у прынцыпе, пераймацца на гэты конт не трэба, існуе цэлы шэраг аналагаў гэтаму камунікатару». Віктар Малішэўскі дадаў, што лепш не выкарыстоўваць «Skype» для развязання пытанняў, якія патэнцыйна могуць цікавіць спецслужбы.



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў