Клюшкаконь, хакеіст-кітаец ды іншыя сувенірныя героі чэмпіянату свету па хакеі


Мы падрыхтавалі для вас прыклады хакейнай акупацыі Менску, сярод якіх апынуўся кітайскі хакеіст на ручніках, чэмпіянатныя красоўкі, загадкавы клюшкаконь і беларускі хакейны брэнд у розных месцах нашай сталіцы.

113 дзён засталося да чэмпіянату свету па хакеі. Рыхтаванне ідзе поўнаю хадою, кажуць арганізатары. У траўні ў беларускай сталіцы чакаюць каля 50 тысячаў замежных гасцей.

Лядовае «пабоішча» каштавала нам 12 млн еўраў. Некаторыя эксперты мяркуюць, што свята спорту, хутчэй за ўсё, не акупіцца. Лядовыя палацы, пабудаваныя адмыслова да чэмпіянату, будуць прастойваць, а недабудаваныя гатэлі ўрастуць у зямлю.

Беларусь цяжка назваць турыстычна прывабнаю краінаю. Статыстыка кажа сама за сябе. Тым не менш кіраўнік краіны – галоўны лабіст гэтай іміджавай спартовай падзеі, з-за палітычнай непрывабнасці якога правядзення чэмпіянату аказалася пад пагрозай, – усё ж такі не адмовіўся ад жадання паказаць свету сваю гасціннасць, якую сёлета ставяць на дзяржаўны рэйкі. У невыпадкова прызначаны Год гасціннасці арганізатары чэмпіянату па хакеі прыклалі ўсе намаганні, каб атрыбутыка хакейнага шоу прысутнічала ў кожнай кавярні, гатэлі, на чыгуначных вакзалах і ў сталічным аэрапорце. І што цікава, Міністэрства гандлю не хавае, што пі-ар чэмпіянату робіцца цэнтралізавана і паводле разнарадкі.

Чым бліжэйшы чэмпіянат, тым больш клюшак і зуброў з’явіцца на сталічных вуліцах і прылаўках менскіх крамаў.

Дарэчы, беларуская хакейная хваля паспела дакаціцца і да адной з крамаў польскай сталіцы. У ёй можна набыць кашульку беларускага заўзятара. Кошт – 30 долараў.

Zrzut ekranu 2014-01-16 o 16.10.10
А вось у інтэрнэце акрамя незлічоных фотажабаў з сімвалам чэмпіянату свету па хакеі нарадзіўся мілы ці то жарт, ці то паўжарт, які атрымаў назву «клюшкаконь». Такое незвычайнае спалучэнне года каня і хакейнага чэмпіянату. Пакуль невядома, ці трапіць клюшкаконь у беларускія крамы.

Zrzut ekranu 2014-01-16 o 15.44.11

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары