У Горадні дзеці пераклалі песню «Beatles» на мову глуханямых (фота)


У Міжнародны дзень гурта «The Beatles» – 16 студзеня – дзеці, якія слаба чуюць, у танцы ўпершыню пераклалі песню «All you need is love» на мову глуханямых. Танец паказалі ў цэнтры Горадні на сэрцы, выкладзеным з пялёсткаў пунсовых ружаў.

Нумар прыдумалі харэограф Яўген Якуш і педагогі гарадзенскай школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі слыху.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў