У Горадні гарэў шматпавярховік (Фота)


Пяць пажарных разлікаў прыбылі, каб згасіць полымя ў шматпавярховіку на вуліцы Шчорса ў Горадні. Ахвяраў удалося пазбегнуць.

Пажар заўважылі са школы насупраць прыкладна а 9:45. Ужо праз 15 хвілінаў пажарныя гасілі полымя.

Кватэру, дзе разгарэўся пажар, здымае маладая сям’я, але на момант інцыдэнту нікога не было дома. Цяпер адмыслоўцы высвятляюць, што сталася прычынаю пажару.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў