Беларускія прадпрыемствы б’юць антырэкорды


Летась заводы і фабрыкі скарацілі чысты прыбытак амаль на 40 %. Эканаміст Леанід Заіка тлумачыць, чаму дзяржаўныя прамысловыя «пасынкі» прыносяць страты?

Агулам колькасць стратных прадпрыемстваў і арганізацыяў дасягнула лічбы 777. Колькасць стратных кампаніяў узрасла амаль на 70 %.

«Насамрэч паказнікі і не такія страшныя. У сярэдзіне 90-х удзельная вага стратных прадпрыемстваў дасягала нават 50 %», – патлумачыў у эфіры нашага тэлеканалу Леанід Заіка.

Яшчэ ёсць куды каціцца, але галоўная праблема з беларускімі прадпрыемствамі палягае на тым, што на запланаваныя на 2014 год сродкі на мадэрнізацыю (13 млрд.) беларускія заводы і фабрыкі не змогуць нармальна яе правесці, бо патрэбная перападрыхтоўка кадраў і рэструктарызацыя гэтых прадпрыемстваў, кажа эксперт. «У нас не з’явіцца такой неабходнасці, пакуль мы будзем сядзець на расейскіх датацыях. Ніводнае буйное беларускае прадпрыемства не развалілася. Яны пераходзяць на датацыі, субсідыі і надалей працягваюць прыносіць страты», – сказаў у тэлефоннай размове з нашымі журналістамі эканамічны эксперт.

Больш падрабязнасцяў – у відэаматэрыяле

{movie}”Гарачы каментар”: беларускія прадпрыемствы паказваюць антырэкорды |right|14269{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў