Паглядзець на клаўнаду Хітрык прыйшла поўная зала Моладзевага тэатру эстрады


Ганна Хітрык – бадай, адзіная жанчына на беларускай сцэне, якая не баіцца быць клоўнам і рабіць клаўнаду для шырокага гледача. Учора акторка і спявачка разам з музыкамі з гурта «Сундук» зладзілі ранішнік для дзяцей ды дарослых, куды, паводле яе, была сабраная ўся дурня ўсяленская, а на ўваходзе раздавалі снегавіковыя насы.

Прэзентацыю свайго новага кліпу гурт «Сундук» зладзіў акурат у навагоднюю ноч. Гэтага музыкам падалося мала, таму яны пастанавілі адзначыць Новы год яшчэ паводле юліянскага календара.

«СтараНовыГод» – гэтак завецца акцыя, якую Ганна Хітрык са сваймі паплечнікамі пачала праводзіць яшчэ ў часы існавання гурта «ДзеціДзяцей», а працягнула разам з новаю камандаю «Сундук».

2014-ты год Хітрык з кампаніяй прывіталі ў зале Моладзевага тэатру эстрады вялікім сольным канцэртам.

«Проста пабачыцца, сабрацца, парадавацца, падурэць. Мы сёння будзем выконваць усе свае ідыятычныя песні: пра сланоў, кароў… Хачу, каб ува мне жыў клоўн, і каб усе ўсміхаліся і ўсім было добра!» – кажа спявачка.

На канцэрце прагучалі абраныя песні з усіх трох дыскаў «Сундука», якія музыкі называюць не альбомамі, а тамамі. Паказалі і рэшту будучага беларускамоўнага рэлізу. З тэрмінам і запісам кружэлкі ўдзельнікі гурта якраз цяпер вызначаюцца.

Як кажа музыка Ягор Дзыгун з гурта «S°unduk», «пачатак ужо пакладзены, бо ёсць песня «Сёння не мой дзень». Будзе новае гучанне, будуць новыя знаходкі ў аранжыроўках – можа, такі не зусім стандартны падыход».



Найбліжэйшым часам «Сундук» плануе даць канцэрт у Горадні.

Іншыя тэмы: У Варшаве прэзентавалі новую кнігу Зянона Пазняка «Тэра Дэй» – збор фотаздымкаў, аповедаў іы эсэ. Аб’яднанне майстроў «Гарадзенскі каларыт» зладзіла выставу ўсіх сваіх дасягненняў за мінулы год. Ва Уваравічах на Гомельшчыне прайшло традыцыйнае калядаванне з мядзведзем, казою і мясцовымі цыганамі.

{movie}”Агляд падзеяў культуры” (15.01.2014) |right|14268{/movie}

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў