Праграма «54 %» – пра што гавораць жанчыны


Якою будзе новая праграма на «Белсаце», распавядае адна з яе вядоўцаў Кацярына Барушка. Прэм’ера сёння а 21:45, а неўзабаве – онлайн на сайце «Belsat.eu».

{movie}Кацярына Барушка ў “Гарачым каментары”|right|14267{/movie}

«54 %» – такі адсотак жанчын у беларускім грамадстве. Але гэтая праграма не пра жаночыя праблемы. Ёсць пытанні, якія датычаць усіх, але ў нашым грамадстве стэрэатыпна іх пакідаюць жанчынам: напрыклад, садкі ды выхаванне дзетак. На грамадска-сацыяльныя праблемы аўтаркі зірнуць з гледзішча 54 адсоткаў: тут будуць размовы пра пенсійны фонд, працоўную міграцыю або палітыку. Праграму ствараюць Кацярына Барушка і Аліна Коўшык. Кожнае выданне будзе прысвечанае адной тэме і будзе складацца з двух рэпартажаў, якія здымаюць аўтаркі.

«Нашая праграма – не жаночая, нашая праграма пра Беларусь вачыма жанчын, – падкрэслівае Кацярына Барушка, адна з вядоўцаў праграмы. – Часам можна пачуць: «гэта – нежаночая справа». Але такіх справаў насамрэч няма. Напрыклад, служба ў войску. Мы невыпадкова ўзялі гэтую праблему як тэму ў адным з выпускаў нашай праграмы».

Героямі першай праграмы будуць жонкі палітычных дзеячаў.

Беларуская рэчаіснасць вачыма жанчын – у аўтарскім праекце Аліны Коўшык і Кацярыны Барушкі. Глядзіце праграму «54 %» у сераду а 21:45 на «Белсаце»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў