Невядомыя спрабавалі скрасці прах Зігмунда Фройда


Вырабленая 2300 гадоў таму грэцкая урна, у якой захоўваюцца парэшткі выбітнага псіхааналітыка і ягонай жонкі Марты, была пашкоджаная.

Паліцыя Лондану шукае злачынцаў, якія паспрабавалі скрасці з крэматорыю «Golders Green» прах Зігмунда Фройда, паведамляе «Associated Press».

Вырабленая 2300 гадоў таму грэцкая урна з парэшткамі псіхааналітыка і ягонай жонкі Марты, была пашкоджаная невядомымі, якія, па ўсёй верагоднасці, залезлі ў крэматорый 2 тыдні таму.

Пасля інцыдэнту адміністрацыя крэматорыю заявіла, што скрыня цяпер перабывае ў бяспечным месцы.

Аўстрыйскі псіхааналітык Зігмунд Фройд пераехаў у Вялікую Брытанію ў 1938 годзе пасля таго, як Аўстрыя перайшла пад кантроль нацысцкай Германіі. У верасні 1939 года вучоны памёр.

Апроч Фройда, у крэматорыі «Golders Green» праходзілі пахаванні шмат якіх брытанскіх знакамітасцяў, сярод якіх аўтар «Дракулы» Брэм Стоўкер і спявачка Эмі Ўайнгаўc.

ЮВ, паводле «Associated Press»

Стужка навінаў