Лябедзька: Чалавек, які называе сябе суддзёй, не пярэчыў, каб я гэтак не звяртаўся


Суд ніяк не адрэагаваў на словы палітыка, што «суддзя» – гэта абаронца хлуслівага сведкі.

Лідар АГП распавёў, як праходзіў суд над ім паводле абвінавачання ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі: «Я называў рэчы сваймі імёнамі: што ў нас няма суда; людзі, якія туды прыходзяць – хлусяць; суддзя – гэта адвакат таго чалавека, які хлусіць. Усё гэта гучала і запісвалася ў пратакол. І выглядала, вядома, што праўда на маім баку, бо суддзя не падняўся да таго, каб сказаць: «Не, я – суддзя». Ён нават гэтага не змог сказаць».

{movie}Лябедзька: Чалавек, які называе сябе суддзёй, не пярэчыў, каб я так не звяртаўся |right|14244{/movie}

«Суддзя ў Беларусі – закладнік хлуслівай сістэмы, якая спарадзіла тых, хто можа і здольны хлусіць, мяркуе старшыня АГП. Нацыянальная трагедыя беларусаў у тым, што няма праваахоўнай сістэмы, якая абараняе людзей, і суда, які б дбаў пра захаванне правоў грамадзянаў.

Дазвол на збор подпісаў спадар Лябедзька назваў «палітычнаю шызафрэніяй». «У вас заваліліся прыступкі ў доме, і вы не можаце сабраць подпісы з людзей, што жывуць, і звярнуцца да гарадскіх уладаў. Каб мы жылі ў Брытаніі, быў бы створаны прэцэдэнт, які б увайшоў у кнігу рэкордаў Гінеса».

Пасля сённяшняга працэсу, заўважыў старшыня АГП, беларусаў ставяць у такую сітуацыю, што яны мусяць здабываць дазвол на любое дзеянне, нават на зборы подпісаў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў