Камунальнікі выставілі менчукам рахункі «на іўрыце»


Жыроўкі, напісаныя літарамі з габрэйскага алфавіту, у свае паштовыя скрынкі атрымалі жыхары аднаго з менскіх дамоў на вуліцы Кахоўскай. Пасля дэталізацыі ўсіх выдаткаў радкі для большасці жыхароў засталіся малазразумелыя, падае onliner.by

«Учора ўвечары майму сябру прыйшла жыроўка «на іўрыце», – распавядае адзін з чытачоў сайту onliner.by Аляксей.Паглядзелі на яе, пасмяяліся. Раней заўсёды былі нармальныя плацежкі, нічога дзіўнага. Папыталі: аказваецца, і ў суседзяў тое ж самае. Затое ў бліжэйшых дамах усё быццам бы нармальна».

У ЖЭСе № 13, які выдаў «замежныя» жыроўкі, патлумачылі: пры друкаванні адбыўся збой праграмы. Частку ж з незразумелымі літарамі можна адарваць перад аплатай у банку, бо яна «проста да вывучэння», патлумачылі камунальнікі.

МЯ, belsat.eu, паводле onliner.by

Глядзі таксама
Каментары