Вядоўцы «Белсату» вядуць курсы «Мова ці кава»


Новы фармат курсаў «Мова ці кава» ў Менску сабраў аншлаг.

У новым памяшканні «Цэх» больш месца для наведнікаў. На месцы – кавярня з гарачымі напоямі. Новы фармат імпрэзы апрача памяшкання мяркуе моладзевы ўхіл, вострыя дыскусіі ды новых вядоўцаў, якімі ўчора былі журналіст і вядоўца «Белсату» Алесь Залеўскі (праграмы «Рэпартаж Залеўскага», «Людскія справы») і Васіль Дранько-Майсюк. Наступным разам гэтую ролю выканаюць Валярына Кустава (перадача «Чорным па белым») і Франак Вячорка.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў